Тыдзень педагагічнага майстэрства

20.12.2022

20 снежня. Адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 9Б класе.
Тэма: "Я.Купала: спадчына, памяць" (слова пра паэта).
Падрыхтавала і правяла - Прохарава Ала Нікандраўна.
Стаж працы ў школе: 27 гадоў.
Кваліфікацыйная катэгорыя: вышэйшая.

На занятку настаўнік і вучні чыталі вершы вядомага беларускага песняра Янкі Купалы. Прысутным былі прапанаваны старонкі жыцця і дзейнасці паэта, а таксама малавядомыя факты з яго біяграфіі.
Падлеткі падрыхтавалі малюнкі і тэатральныя хвілінкі па тэме ўрока. 

Глыбока і выразна працягнута тэма Радзімы, народа, беларускай культуры і самасвядомасці праз творы Купалы. 

Відэасюжэты і музычныя творы на вершы паэта дапоўнілі ўрок цеплынёй і змястоўнасцю.

Выхаваўчы аспект такіх заняткаў з'яўляецца пераважным, а вывучэнне беларускай літаратурнай спадчыны праходзіць з цікавасцю і натхненнем.