Гульня-падарожжа "У краіне Фальклору"

25.11.2022

25 лістапада ў 5А класе ў рамках тыдня беларускай і рускай моў і літаратур прайшла гульня-падарожжа "У краіне Фальклору". 
Навучэнцы падзяліліся на тры каманды: "Продкі", "Сучаснікі", "Нашчадкі" і пад кіраўніцтвам настаўніка Багдановіч А.У. падарожнічалі па краіне Фальклору:
• пабывалі ў горадзе Казак, 
• праплылі па возеры Легенд, 
• завіталі на востраў Загадак і ў вёсачку Прыказак, 
• а пасля дарогай Прыкмет і Павер'яў вярнуліся ў родную школу. 
Па выніках гульні найлепшы рэзультат паказала каманда "Нашчадкі".
Малайцы!