Конкурс эрудытаў "Слова роднае - вечнасці след"

25.11.2022

5 лістапада ў рамках тыдня беларускай і рускай моў і літаратур прайшоў конкурс эрудытаў "Слова роднае - вечнасці след" сярод вучняў 6-х класаў.
Знаўцы беларускай мовы падзяліліся на групы і спаборнічалі ў розных конкурсных заданнях:
• састаўлялі фразеалагізмы і прыказкі;
• пісалі тэксты і чыталі вершы;
• актыўна прымалі ўдзел у арфаграфічных хвілінках. 
Настаўнікам Лядзінскай Г.Б. выкарыстоўваўся краязнаўчы матэрыял, асобістая ўвага была ўдзелена выхаванню ў дзяцей любові і павагі да роднай мовы, да сваёй Радзімы, да бацькоў.