РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

31.10.2022

На мінулым тыдні ў гарадскім музеі адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў гарадскога літаратурнага конкурсу "Родныя вобразы", прысвечанага 140-годдзю са дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Наваполацкі гарвыканкам, музей гісторыі і культуры, гарадскія арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі фонд міру" і "Беларускі саюз жанчын".
Віншуем ПАПОВА МАЦВЕЯ, вучня 11 класа, які атрымаў дыплом за 3-яе месца ў гэтым творчым спаборніцтве. Кіраўнік - Прохарава А.Н. 
Жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!